Беларуская Служба

Нідэрланды інвестуюць 440 млн  долараў у распрацоўку беспілотнікаў сумесна з Украінай

07.10.2024 16:34
З пачатку расійскага ўварвання Нідэрланды абавязаліся аказаць Украіне ваенную падтрымку ў памеры 11 млрд долараў, з чаго выдаткавана ўжо 4,4 млрд.
Міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельмансhttps://x.com/DefensieMin

Міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельманс падчас нечаканага візіту ў Кіеў у нядзелю, 6 кастрычніка, заявіў, што Амстэрдам  інвесціруе 440 млн долараў у распрацоўку сучасных беспілотнікаў сумесна з Украінай і паставіць больш самалётаў F-16 у бліжэйшыя месяцы.

Паводле палітыка, план дзеянняў па стварэнню беспілотнікаў аб'яднае інавацыі Украіны і веды для паляпшэння тэхналогій Нідэрландаў.

«Мы засяродзімся на розных тыпах беспілотнікаў, як на разведвальных, так і на абарончых, а таксама на ўдарных, таму што Украіне патрэбны гэтыя  наступальныя беспілотнікі для нанясення ўдараў па ваенных аб'ектах», – сказаў Рубен   Брэкельманс.

Каля паловы інвестыцый будзе выдаткавана ў Нідэрландах, а астатнія сродкі будуць размеркаваны паміж Украінай і іншымі краінамі. Калі распрацаваныя беспілотнікі будуць паспяховымі, то, паводле міністра абароны Нідэрландаў, будзе выдзелена больш сродкаў для пашырэння вытворчасці.

З пачатку расійскага ўварвання Нідэрланды абавязаліся аказаць Украіне ваенную падтрымку ў памеры 11 млрд долараў, з чаго выдаткавана ўжо 4,4 млрд.

pap/iar/эж